У мінскім салезіянскім араторыі правялі свята для татаў | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.03.2015 10:55 |
У гаміліі падчас святой Імшы кс. Алег Шпец, які вёў велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі, нагадваў пра тое, як часам варта паглядзець на крыж. Пасля Імшы таты са сваімі сем’ямі накіраваліся ў араторый. Свята распачалося маленькай сцэнкай, у якой распавядалася пра спрэчку на катэхезе паміж хлопцамі і дзяўчатамі. Хлопцы даказвалі, што таты найлепшыя, а дзяўчаты даказвалі, што, наадварот, мамы найлепшыя. Каб яны не спрачаліся, сястра вырашыла зрабіць спаборніцтва паміж сынамі і татамі супраць дачок і мам і паглядзець, хто з гэтых каманд найспрытнейшы і хто больш за ўсіх давярае Пану Богу, бо адной з найбольшых яскравых рысаў святасці Юзафа быў менавіта бязмежны давер Пану. Потым быў праведзены конкурс на давер, з гэтым усе добра справіліся. Пасля была падкрэслена яшчэ адна добрая рыса св. Юзафа — вернасць сваім штодзённым абавязкам: была праведзена эстафета, з якой таксама ўсе добра справіліся. Апошні конкурс быў прысвечаны веры. Пасля лік каманд зраўняўся і перамагло сяброўства. Затым татам быў падараваны спеў пра св. Юзафа. Пасля агульнага фотаздымка ўсе былі запрошаны на салодкі стол.
Паводле sdb.by, (AYU) |