Імша Хрызма прайшла ў Вялікі чацвер у Магілёве | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.04.2015 17:32

2 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Магілёўшчыны сабраліся разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім на святой Імшы Хрызма, каб падзякаваць Богу за дар святарства.

На пачатку Эўхарыстыі кс. Юрый Быкаў прывітаў усё духавенства, а таксама вернікаў, якіх сабрала магілёўская конкатэдра.

У гаміліі біскуп звярнуў увагу на словы прарока Ісаі, якія добра адлюстроўваюць сутнасць святарства:

“Дух Пана Бога на мне,
бо Пан намасціў мяне
абвяшчаць добрую навіну ўбогім.
Паслаў мяне перавязваць раны змучаных сэрцаў,
прапаведаваць вызваленне палонным
і вязням — свабоду;
абвяшчаць год ласкі Пана
і дзень помсты нашага Бога;
каб суцяшаць усіх засмучаных,
каб развесяліць тых, хто плача на Сіёне,
каб даць ім вянок замест попелу,
алей радасці замест суму,
вопратку хвалы замест духа маркоты.
Вы ж будзеце названыя святарамі Пана,
скажуць пра вас: яны слугі Бога нашага”.

Біскуп заклікаў быць верным гэтым словам, нягледзячы на розныя цяжкасці і праблемы, з якімі святар сустракаецца асаблівым чынам на нашай зямлі.

Пасля святой Імшы адбылася арганізацыйная сустрэча духавенства дэканату, на якой былі абмеркаваны бліжэйшыя падзеі ў архідыяцэзіі.

Паводле mohylev-katolik.by

(AG)

 

 


 
© 2003-2025 Catholic.by