У Вялікую пятніцу біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію Св. Антонія ў Магілёве | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.04.2015 19:56

3 красавіка, у Вялікую пятніцу, парафію Святога Антонія ў Магілёве наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Біскуп прыняў удзел у набажэнстве Крыжовага шляху па тэрыторыі вакол будуемага касцёльнага комплексу і ўзначаліў літургію Мукі Пана.

У гаміліі іерарх разважаў над постацямі св. Веранікі і Сымона Кірынейца, якіх сустракаем на Крыжовым шляху, і звярнуў увагу, што з аднаго боку неабходна “глядзець на Хрыста і з пакораю браць свой крыж, а з другога – браць прыклад з гэтых постацяў, каб вучыцца ад іх дапамагаць несці крыж тым, хто патрабуе нашай дапамогі”.

Паводле mohylev-katolik.by

(AG)

 

 

Фота mohylev-katolik.by

 
© 2003-2024 Catholic.by