Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Вялікую пятніцу ў мінскай парафіі Божага Цела | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
06.04.2015 15:00 |
Дзякуючы музычна-тэатралізаванаму прадстаўленню парафіяне маглі глыбей перажыць апошнія гадзіны зямнога жыцця Езуса. Кожны мог убачыць сябе ў постаці Сымона Кірынейца, св. Веранікі, плачучых жанчын або Пілата. Праз прадстаўленне гучала думка, што Хрыстус нам дае надзею, уласным прыкладам дапамагае падымацца з нашых грахоў і слабасцяў. З таго моманту, як Хрыста Пана паклалі ў грабніцу, мы можам сцвярджаць, што гроб - гэта не канец жыцця і пачатак небыцця, але дарога да ўваскрасення. Гроб Хрыста нам нагадвае, што не небыццё, але Уваскрасенне з’яўляецца чалавечым прызначэннем; Яго магіла – надзея для нашых магіл. |