Біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўскага дэканату | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.04.2015 14:48

У Вялікую суботу, 4 красавіка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў некаторыя парафіі Магілёўскага дэканату, каб асвяціць велікодныя стравы і падзяліцца пасхальнай радасцю.

Пасля малітвы над святочнымі стравамі біскуп заахвочваў вернікаў да радаснага і плённага перажывання гэтых важных дзён.

З урачыстым асвячэннем біскуп наведаў парафіі: Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве, Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве, Св. Антонія ў Магілёве, Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах, Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве.

Кс. Павел Беразун

 
© 2003-2024 Catholic.by