У Свіры прайшоў дзень засяроджання для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.05.2015 12:17

1 мая ў парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры прайшоў дзень засяроджання для моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі.

Гэтая сустрэча адбываецца ў межах падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі, мэтай яе з’яўляецца паглыбленне духоўнай фармацыі кандыдатаў, асэнсаванне імі плёнаў сакрамэнту і яго моцы.

Сустрэча распачалася са знаёмства, таму што некаторыя ўдзельнікі прыехалі з навакольных мясцовасцяў. Кожны намагаўся выкарыстаць дадзены час найбольш плённа. Праца ў групах, катэхеза дапамагала паглыбіць свае веды, а супольная малітва — павялічыць духоўнае багацце.


С. Людвіка Суравікіна

 
© 2003-2025 Catholic.by