У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ падрыхтавалі пастаноўку для дзяцей | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.05.2015 12:44

У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ на заканчэнне катэхетычнага года парафіяне-падлеткі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз для дзяцей – пастаноўку пад назвай “Хто ты, калі не абараняш тое, у што верыш?”.

Атрымаўся сапраўдны спектакль. Зразумелай даступнай мовай акцёры распавялі дзецям пра жыццё благаслаўлёнага Хасэ Санчаса дэль Рыа, які, нягледзячы на юны ўзрост, да канца абараняў сваю веру і стаў прыкладам для ўсіх дзяцей і дарослых.

Ні адзін з гледачоў не застаўся абыякавым да пачутай гісторыі.Акцёры атрымалі ўзнагароду – апладысменты.

Парафіяне ўдзячныя артыстам і ўсім, хто дапамог у рэалізацыі пастаноўкі, асабліва Любові Пукіта, Віталію Палінеўскаму і Ганне Малахавай.

Паводле jan.by

(AG)

 

 

Фота jan.by

 
© 2003-2025 Catholic.by