“Каб Першая Камунія не стала апошняй!”: урачыстасць у вілейскай парафіі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
25.05.2015 16:02 |
На пачатку літургіі пробашч кс. Аляксандр Барыла адзначыў важнасць гэтага дня для ўсяго Касцёла, які ў гэты дзень святкуе свой дзень нараджэння, і для вілейскай парафіі, дзеці якой першы раз у гэты дзень з’ядналіся з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі. “Гэта свята не толькі сем’яў першакамунійных дзяцей, але і ўсёй нашай парафіі, бо гэта нашы дзеці, наша будучыня”, – падкрэсліў пробашч парафіі. На гэтую важную падзею ў сваім жыцці дзеці папрасілі благаслаўлення ў сваіх бацькоў.
Кацярына Дурко |