Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў сабраных у Вілейцы пілігрымаў |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
01.07.2015 13:41 |
1 ліпеня новы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і ўзначаліў ранішнюю Эўхарыстыю для пілігрымаў.
На святую Імшу сабраліся пілігрымы са Смаргоні і Маладзечна, якія вечарам мінулага дня прыбылі ў Вілейку на начлег, і з Вілейкі, якія гэтай ранішняй літургіяй распачалі свой шлях да Маці Божай Будслаўскай.
На пачатку Эўхарыстыі вілейскія парафіяне і пілігрымы прывіталі іерарха і выказалі падзяку за тое, што ўжо ў першыя дні свайго біскупскага служэння ён моліцца разам з імі.
Напрыканцы Імшы біскуп удзяліў усім прысутным благаслаўленне, а таксама благаславіў пілігрымаў на далейшых шлях да Нябеснай Маці ў Будслаў. Затым усе тры пілігрымкі вырушылі ў дарогу.
Кацярына Дурко
|