У нарачанскім касцёле выступілі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле” | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.07.2015 10:03

11 ліпеня касцёл святога Апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Арганізатарамі фестывалю было прынята рашэннне правесці конкурсную праграму для акадэмічных вакальна-харавых калектываў абласцей рэспублікі ў нарачанскім касцёле.

11 калектываў з Глыбокага, Дзяржынска, Касцюковічаў, Барысава, Карэлічаў, Капыля, Лепеля, Мастоў і іншых гарадоў Беларусі прадставілі ўвазе журы і гледачоў рэлігійныя, народныя і лірычныя творы.

Для вернікаў нарачанскай парафіі фестываль стаў сапраўдным святам праслаўлення Бога праз мастацтва.

Паводле naracz.na.by

(AG)

 

 

Фота naracz.na.by

 
© 2003-2025 Catholic.by