«Бандыты» ў Івянцы сведчаць пра Хрыста |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
25.07.2015 18:00 |
Упершыню евангелізацыйная група «4В» (Божая банда былых бандытаў) дзялілася гісторыямі свайго жыцця з беларускай моладдзю. Усе ўдзельнікі маюць асабістую гісторыю навяртання да Хрыста. Пётр, Гося і іншыя ездзяць у шпіталі, турмы, інтэрнаты і абвяшчаюць евангелле.
Бог кардынальна змяніў лёс кожнага з «былых бандытаў» і праз гэта працягвае змяняць іншых людзей. Удзельнікі МСМ былі ўражаны моцаю Духа Святога, які праславіўся праз гэтых цікавых асоб. Гэты матэрыял падрыхтаваны ўдзельнікамі майстар-класа па журналістыцы падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы.
|