Фаершоў у Івянцы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.07.2015 03:00 |
Адкрываў канцэрт ужо даволі знаёмы гурт “Laudans”. Музыкі разагрэлі маладую публіку, якая ўжо з трэцяй песні гурта ўставала са сваіх месцаў, уздымала рукі і гарэзліва скакала каля сцэны, наладжваючы міні-флэшмобы.
Змянілі музыкаў удзельнікі "майстэрні". Яны выканалі ўсім вядомыя спевы і кампазіцыі, якія прыдумалі падчас музычных заняткаў.
Сапраўдным адкрыццём вечара было фаершоў, што прыехала ў Івянец з Польшчы. Завяршылі канцэрт хлопцы з “Parakletos”. Марына Валасар |