Дзеці і моладзь Мядзельскага дэканата адпачылі ў лагеры ў Вежхах (Польшча) |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
11.08.2015 13:01 |
Летнія канікулы для школьнікаў - не толькі час адпачынку, але і магчымасць паправіць здароўе, знайсці новых сяброў, назапасіць сіл на наступны навучальны год. Дзеці і моладзь Мядзельскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць зрабіць гэта не толькі на ўласным падворку, у бабулі з дзядуляй ці ў рэспубліканскіх санаторыях і лагерах, але і ў Польшчы.
З 25 ліпеня па 8 жніўня дзеці і моладзь з дэканата знаходзіліся на адпачынку ў Польшчы ў Вежхах у лагеры “Камета”. Арганізатарам адпачынку стала дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Варшаўска-Пражскай архідыяцэзіі. Ужо не першы год дзеці маюць магчымасць адпачынку ў Польшчы ў розных яе кутках, дзякуючы польскаму “Карытас”, а таксама намаганням ксяндза Багуслава Маджэеўскага, які служыць у Свіры.
Дзеці і моладзь мелі магчымасць пабываць у Торуне, горадзе, у якім нарадзіўся Капернік, і выпячы сваімі рукамі сапраўдныя торуньскія пернікі. Таксама яны маглі штодзённа плаваць на байдарках і адпачываць над возерам.
Дадому яны вярнуліся поўныя радасці і надзеі на наступны год.
(AG)
|