Семінарыст Юрый Пашкавец SDB аднавіў часовыя манаскія абяцанні |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
08.09.2015 12:17 |
7 верасня ў капліцы ў Бараўлянах адбылося аднаўленне часовых манаскіх абяцанняў семінарыста Юрыя Пашкаўца SDB. На святой Імшы сабралася Салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі.
Пасля гаміліі, у якой дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, Юрый Пашкавец склаў перад Богам і людзьмі абяцанні паслухмянасці, убоства і чыстасці. Гэтая падзея таксама стала знакам для прысутнай моладзі, што не трэба баяцца абставін і Бог заўсёды падтрымае кожнага на шляху яго паклікання.
Пасля Імшы семінарыст прыняў віншаванні ад усіх прысутных галін Салезіянскай сям’і. Асабліва кранальнымі былі словы падзякі да маці Юрыя Пашкаўца, якая падтрымлівала і працягвае падтрымліваць яго на шляху да святарства.
Па салезіянскай традыцыі свята працягнулася ў араторыі, дзе кожнага госця чакаў пасілак і магчымасць асабіста паразмаўляць з семінарыстам, які зараз будзе несці служэнне ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.
Паводле www.serebranka.sdb.by (AG)
|