Пробашч мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі падзякаваў за малітоўную падтрымку і пошук Ані Лашкінай | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.10.2015 21:36

Пробашч мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Аляксандр Шамрыцкі МІС падзякаваў за малітоўную падтрымку і пошук Ані Лашкінай. 13-гадовая дзяўчынка, якая прапала 1 кастрычніка па дарозе ў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, на сённяшні дзень знойдзена.

«Ад імя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі шчыра дзякуем усім веруючым і людзям добрай волі за малітоўную падтрымку Ані Лашкінай і яе сям’і ў цяжкую хвіліну. Дзякуем таксама ўсім дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям за высілак пошуку Ані», – напісаў а. Аляксандр Шамрыцкі МІС.

Да таго, як дзяўчынка была знойдзена, курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі звярталася з просьбай у нядзелю 4 кастрычніка на ўсіх святых Імшах памаліцца ў інтэнцыі Ані Лашкінай.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by