Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве прывітала новага пробашча |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
12.10.2015 15:15 |
11 кастрычніка ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылося прывітанне новага пробашча кс. Віталія Драздоўскага. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
Імша пачалася прыгожым уваходам пробашча і прыняццем парафіі і парафіяльных абавязкаў. Новага душпастыра сардэчна прывіталі вернікі парафіі.
У адрас новага пробашча прагучала шмат цёплых словаў падтрымкі. Парафіяне запэўнілі святара ў сваёй малітве і дапамозе ў спецыфічнай працы на Магілёўскай зямлі.
(AG)
|