Каля пяці тысяч беларускіх католікаў прыме удзел у Сусветным дні моладзі ў Кракаве | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.12.2015 16:10 |
Як адзначыў для Catholic.by каардынатар СДМ у Кракаве ад Беларусі кс. Антоні Грэмза, удзельнікі сустрэчы на чале з адказным па справах моладзі пры ККББ біскупам Юзафам Станеўскім абмеркавалі пытанні духоўнай падрыхтоўкі, лагістыкі і рэгістрацыі ўдзелу маладых католікаў з Беларусі. Паводле слоў святара, сталі вядомымі ўмовы пражывання падчас СДМ і даезду. «Адказнымі за рэгістрацыю моладзі для паездкі ў Кракаў на СДМ будуць душпастыры ў парафіях, — адзначыў кс. Антоні Грэмза. — На бягучы момант чакаецца, што з Беларусі ў СДМ прымуць удзел пяць тысяч чалавек. Гэта лічба, аднак, можа змяняцца. Асобнае паведамленне па арганізацыі паездкі яшчэ будзе падрыхтавана». У гэты ж дзень — 2 снежня — адказныя за падрыхтоўку да СДМ у Кракаве-2016 наведалі Апостальскую Нунцыятуру ў Мінску, дзе падзякавалі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, за ахвярную працу.
Ілья Лапато |