Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў аплаткавую сустрэчу ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.12.2015 14:39 |
Навучэнцы сыгралі асобаў, звязаных з Божым Нараджэннем, каб кожны з прысутных мог прасякнуцца атмасферай надыходзячых святаў і ў якасці гледачоў прыняць удзел у гэтым вялікім здарэнні. Таксама навучэнцы склалі святочныя віншаванні іерарху і выкладчыкам «Школы хрысціянскага жыцця». Пасля звароту біскупа адбылося дзялення аплаткай. Гэта ўжо чацвёрты раз, калі ў перадсвяточны час «Школу сямейнага жыцця» наведвае біскуп, раздзяляючы з навучэнцамі радасць Нараджэння Пана.
А. Пётр Фраштэнга OCD |