Місія «Чыстае сэрца» павіншавала дзяцей з Божым Нараджэннем | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.12.2015 16:04 |
Парафій у Мінскім раёне шмат, таму святочныя ранішнікі праходзяць тры дні: з 28 па 30 снежня. Першае свята было арганізавана для дзяцей з мінскіх парафій Свв. Сымона і Алены і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Са святам дзяцей прыйшоў павіншаваць святы Мікалай.
Атмасферу свята ў гэты дзень таксама стваралі віктарына пра Божае Нараджэнне, выстаўка казачных ялінак, якія зрабілі дзеці з розных рэгіёнаў краіны, конкурсы і гульні, у якіх удзельнічалі не толькі дзеці, але і дарослыя. Як перад пачаткам прадстаўлення, так і пасля яго дзеці наведвалі «горад майстроў», дзе ўдзельнічалі ў разнастайных майстар-класах. Зробленыя сваімі рукамі сувеніры дзеці забралі з сабой дадому.
Кожнае дзіця атрымала таксама падарунак і запрашальны білет для ўсёй сям’і на лядовае шоў, якое пройдзе 30 снежня ў «Мінск-Арэне». Наступны ранішнік пройдзе 30 снежня ў 11.00. Мілана Малішэўская, фота аўтара (MV) |