У Нясвіжскім раёне аднаўляюць капліцу |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
04.01.2016 21:22 |
Капліца ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна была пабудавана на могілках у 1850 г. старадаўнім шляхецкім родам Пратасевічаў. У 1939 г. капліца была разрабавана, у ваенны і пасляваенны час мясцовыя жыхары разбіралі яе на будаўнічыя матэрыялы. Да нашых дзён ад будынка засталося толькі некалькі сцен.
За аднаўленне святыні ўзяўся ксёндз Ігар Лашук. Ідэя аднавіць капліцу з’явілася ў святара яшчэ ў 90-х гадах. У вёсцы амаль няма католікаў, бліжэйшая парафія знаходзіцца ў Ішкалдзі, таму аднаўленне аб’екта сакральнай спадчыны палічылі немэтазгодным. Святар вырашыў адбудоўваць святыню самастойна.
Рэстаўрацыйныя работы ідуць за ўласныя сродкі святара. Паралельна з аднаўленнем кс. Ігар Лашук займаецца і навуковым даследаваннем будынка. Сёння акрамя даты ўзвядзення капліцы і яе архітэктурнага стылю – неаготыкі – нічога не вядома. Ідзе пошук і нашчадкаў Пратасевічаў.
Паводле www.tvr.by (AG)
|