Мінская парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) была адзначана на дзяржаўным конкурсе на лепшае навагодняе афармленне | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
25.01.2016 13:11 |
Як паведаміла Catholic.by намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава, мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне лепшых умоваў жыцця і святочнага настрою для грамадзян. «Мы ўпершыню прапанавалі рэлігійным арганізацыям удзельнічаць у навагоднім конкурсе, лепшай з іх была прызнана каталіцкая супольнасць. Наш дэвіз — “Савецкі раён — для жыцця, для людзей”. Дзякуючы ў тым ліку і рэлігійным арганізацыям, гэта дасягаецца», — адзначыла Аксана Волкава. На фота: (зверху) вікарый парафіі Св. Роха ў Мінску кс. Аляксандр Улас атрымлівае падзяку з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксаны Волкавай; (унізе) фрагмент стаенкі ў мінскай парафіі Св. Роха Віталій Палінеўскі |