Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB з калядным візітам завітаў у Касцюковічы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
27.01.2016 11:07 |
«У гэты дзень прыбыў да нас з калядным візітам біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначаліў cвятую Імшу. У сваёй гаміліі іерарх заахвоціў паглядзець на Хрыста, які, паводле Евангелля, што чыталася ў нядзелю, прыходзіць "па звычаю" ў святыню, чытае і тлумачыць Божыя словы», — піша верніца. «Мы павінны цаніць у сабе дар Касцёла, — сказаў іерарх, — і не можам дапусціць, каб вечная лампадка, якая была тут запалена ў 2005 годзе, згасла...» Пасля Імшы па штогадовай каляднай традыцыі біскуп асвяціў касцёльныя пабудовы. Акрапляючы памяшканні асвечанай вадой, іерарх затрымаўся ў катэхетычным класе, дзе размаўляў з дзецьмі і нават зайграў на піяніна.
Каляда ў касцюковіцкім касцёле скончылася сустрэчай з парафіянамі, салодкім пачастункам і спевам калядак. (AYU) |