Калядны канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа прайшоў у касцёле ў Беразінскім |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
03.02.2016 12:05 |
31 студзеня ў касцёле Божага Цела ў Беразінскім адбыўся канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Хор складаецца з 40 удзельнікаў.
Унутраны парадак касцёла, напоўненага слухачамі, цёплая атмасфера і прыгожыя спевы выканаўцаў натхнілі і прыемна ўразілі. Пасля канцэрту слухачы і выканаўцы з задавальненнем праводзілі час за гарбатай і пачастункамі ў парафіяльнай кавярні «Хрысціянская надзея» і дзяліліся ўражаннямі.
Кіраўнікі і ўдзельнікі хору выказалі захапленне касцёлам і асабліва акустыкай, якая была ў ім. Яны запланавалі на будучыню рэгулярна праводзіць такія канцэрты хору ў касцёле ў Беразінскім. Кіраўнікі хору адзначалі, што хацелі б, каб касцёл у Беразінскім стаў улюбёнай пляцоўкай для выканання іх твораў.
На развітанне ўдзельнікі хору доўга махалі рукамі, кажучы святыні ў Беразінскім: «Да новай сустрэчы!» У сваю чаргу парафіяне пачалі рыхтавацца да Вялікага посту і новай сустрэчы з хорам. 
Кс. Сяргей Бараўнёў, (AG)
|