У мінскім Чырвоным касцёле памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.03.2016 11:51

23 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі.

Мінскія вернікі з парафіі Свв. Сымона і Алены ў знак салідарнасці з роднымі і блізкімі ахвяр тэрарыстычнага акту ў Бельгіі папрасілі Бога аб усіх неабходных дарах для душаў загінулых ад рук тэрарыстаў.

Нагадаем, што раніцай 22 сакавіка ў бельгійскім горадзе Брусель была здзейснена серыя тэрактаў. Некалькі выбухаў прагрымела ў аэрапорце Завентэм і метро.

Па афіцыйных даных падчас тэрактаў загінула 34 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні рознай ступені складанасці. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская Дзяржава».

Марына Валасар

 
© 2003-2025 Catholic.by