Распараджэнне курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб правядзенні працэсіі Божага Цела ў Мінску | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.05.2016 10:19

29 мая 2016 г. у г. Мінску плануецца правесці працэсію Божага Цела. Пачатак а 9-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой на Залатой Горцы з абавязковым удзелам усіх святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобаў і вернікаў нашай сталіцы.

У сувязі з гэтым 29 мая ўсе святыя Імшы ва ўсіх парафіях г. Мінска (без выключэння) з 9.00 да 14.00 павінны быць адменены.

Усіх шаноўных вернікаў запрашаем да ўдзелу ў супольнай малітве і агульнамінскай Эўхарыстычнай працэсіі, якая з’яўляецца асаблівым сведчаннем нашай каталіцкай веры.

Па ўсіх пытаннях адносна арганізацыі працэсіі звяртацца да кс. Антонія Клімантовіча і кс. Юрыя Санько.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 10 мая 2016 г.

PS. Паважаныя святары няхай прачытаюць гэтае Распараджэнне вернікам падчас парафіяльных абвестак на кожнай святой Імшы 15 і 22 мая 2016 г.

 
© 2003-2025 Catholic.by