Рэліквіі св. Яна Паўла ІІ і св. Фаўстыны Кавальскай прыбылі ў касцёл у Мядзелі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.06.2016 10:54 |
З нагоды Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў адным з памяшканняў мядзельскай святыні была падрыхтавана капліца Божай Міласэрнасці. У капліцы быў змешчаны адноўлены абраз Езуса Міласэрнага, а таксама рэліквіі гэтых двух вялікіх апосталаў Божай Міласэрнасці. Перад гэтым душпастыры мядзельскай парафіі а. Павел Леліто OCD і а. Юрый Кулай OCD разам з дэлегацыяй моладзі наведалі санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках у Кракаве (Польшча), дзе атрымалі рэліквіі св. Фаўстыны, і курыю Кракаўскай архідыяцэзіі, дзе з рук арцыбіскупа Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша атрымалі рэліквіі св. Яна Паўла ІІ.
(AG) |