| 
					У Будслаў вырушыла пешая пілігрымка з Жодзіна			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
								
													Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія												
					 | 
	| 
		28.06.2016 18:15	 | 
| 
  28 чэрвеня з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне вырушыла чатырохдзённая пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў.  
Няблізкі шлях у 127 кіламетраў распачалі 82 пілігрыма з Жодзіна, Барысава, Асіповіч, Мінска і іншых куткоў Беларусі. У першы дзень удзельнікі пілігрымкі пераадолеюць 43 кіламетра.
  Кіруе пілігрымкай кс. Канстанцін Анашка MIC. Большасць пілігрымаў складаюць парафіяне марыянскіх парафій. У ліку удзельнікаў пешай пілігрымкі акрамя вернікаў — манаскія сёстры, а таксама пяць святароў і чатыры браты марыяніна.  
 Кс. Міхаіл Цвячкоўскі MIC фота аўтара 
 |