«Кожны год вышываю на хусцінцы новую дату»: як быць пілігрымам у 75 гадоў? | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
05.07.2016 10:01 |
Ганне Расцішэўскай, парафіянцы архікатэдральнай парафіі ў Мінску — 75 гадоў. Але і ў гэтым узросце яна імкнецца кожны год прымаць удзел у будслаўскіх урачыстасцях. Апошнія 15 гадоў у Будслаў кабета прыязджае аўтобусам. Але кожны раз з сабою яна прывозіць хусцінку пілігрыма, якую захавала падчас свайго апошняга пешага падарожжа ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. «Я вельмі люблю Будслаў і яго ўрачыстасці, — прызнаецца Ганна Расцішэўская. — І хоць я ўжо не ў маладым узросце, але гэтак жа цешуся, калі прыбываю сюды, як і раней. А вышыванне новага года дае надзею і сілы, каб прыехаць у Будслаў і на наступны год».
|