| 
					У свірскай парафіі адбылася ўрачыстасць св. Шарбэля, якую ўзначаліў новапрэзбітэр Аўгуст Калясінскі			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
								
													Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія												
					 | 
	| 
		24.07.2016 22:45	 | 
| 
  24 ліпеня свірская парафіяльная супольнасць узгадвала святога Шарбэля. Парафія Св. Мікалая, біскупа, у Свіры з’яўляецца адным з нямногіх месцаў, дзе ўшаноўваецца святы ліванскі манах. 
У 2003 годзе каля касцёла з’явілася капліца з фігурай святога Шарбэля. Капліца паўстала як вотум удзячнасці парафіян за пантыфікат Папы Яна Паўла ІІ. 6 снежня 2003 г. капліцу асвяціў кс. Генрых Ягодзінскі, які на  той момант быў сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.
  Сёлетнюю ўрачыстасць святога Шарбэля ў Свіры ўзначаліў кс. Аўгуст Калясінскі, які цэлебраваў у свірскай парафіі прыміцыйную святую Імшу. Малады святар маліўся ў капліцах у вёсках Вялікая Страча і Дабраўляны, а затым у парафіяльным касцёле ў Свіры.
  Парафіяне былі вельмі рады прысутнасці новапрэзбітэра, вядомага ім з рэкалекцый, якія кс. Аўгуст праводзіў у Свіры перад прэзбітэрскім пасвячэннем.
  Падчас Імшы новапрэзбітэр распавёў пра сваё пакліканне і падзяліўся радасцю быцця святаром.
  Напрыканцы Эўхарыстыі парафіяне выказалі кс. Аўгусту Калясінскаму віншаванні і падзяку за дар яго служэння. Новапрэзбітэр удзяліў усім прысутным індывідуальнае Божае благаслаўленне.   
 Кс. Багуслаў Маджэеўскі
  
 |