Гурт «Небасхіл» выступіў у Цэнтральным парку Маладзечна |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
01.08.2016 13:54 |
На сцэне амфітэатра ў Цэнтральным парку Маладзечна выступіў з канцэртам гурт «Небасхіл».
Канцэрт адбыўся 24 ліпеня. Гэта быў першы выхад гурта на знакамітую музычную пляцоўку.
Уваход на канцэрт быў вольны, і сярод гледачоў было дастаткова людзей, якія заходзілі, пачуўшы ў парку гукі музыкі.
«Дзякуем усім гледачам за цёплы і шчыры вечар, за апладысменты і ўсмешкі», — адзначаецца на sdb.by. (AG)
Фота sdb.by
|