| Рэкалекцыі для моладзі мінскай архікатэдры адбыліся ў Будславе | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 29.08.2016 11:21 |
|
Больш за 20 юнакоў і дзяўчат прыязджаюць у санктуарый ужо пяты год, каб духоўна ўзбагаціцца. Кожны дзень быў насычаны малітвамі, разважаннямі над Божым словам, а таксама праслаўленнем Пана. Узначаліў рэкалекцыі кс. Кірыл Бардонаў, які праводзіў канферэнцыі на тэму самааналізу і дзесяці Божых запаведзяў.
Таксама моладзь не магла абыйсціся без добрага пачуцця гумару, вясёлых гульняў, займальных гутарак. Хлопцы і дзяўчаты набіраліся сіл для новага навучальнага года.
|