Рэкалекцыі для моладзі мінскай архікатэдры адбыліся ў Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.08.2016 11:21 |
Больш за 20 юнакоў і дзяўчат прыязджаюць у санктуарый ужо пяты год, каб духоўна ўзбагаціцца. Кожны дзень быў насычаны малітвамі, разважаннямі над Божым словам, а таксама праслаўленнем Пана. Узначаліў рэкалекцыі кс. Кірыл Бардонаў, які праводзіў канферэнцыі на тэму самааналізу і дзесяці Божых запаведзяў. Таксама моладзь не магла абыйсціся без добрага пачуцця гумару, вясёлых гульняў, займальных гутарак. Хлопцы і дзяўчаты набіраліся сіл для новага навучальнага года. |
Фотарэпартаж |