Моладзь магілёўскай катэдры распачала навучальны год з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
04.09.2016 19:52 |
3 верасня, у першую суботу месяца, моладзь конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве сабралася на набажэнства, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, за кракаўскія прыгоды ў межах Сусветных дзён моладзі і сустрэчу з Папам Францішкам, а таксама папрасіць аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год.
Спеў і разважанні дапамагалі стварыць атмасферу супакою і малітоўнага яднання з Богам. 
Пасля асабістай малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбылася агульная малітва, падчас якой моладзь звярталася да Маці Божай Фацімскай з перапрашэннем за свае ўчынкі і за ўвесь сучасны свет.
Да навэнны далучыліся і старэйшыя парафіяне, што дазволіла яшчэ больш умацаваць дух малітвы і падрыхтаваць прысутных да святой Імшы, якая пачалася пасля заканчэння набажэнства.

Яна Шумская, (AG) Фота Мар’ям Лавал
|