У Магілёве арганізаваны душпастырскія сустрэчы для студэнцкай моладзі |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
12.09.2016 11:53 |
Пры катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве (вул. Камсамольская, 4) арганізавана душпастырства моладзі. Сустрэчы, падчас якіх будуць гучаць адказы на турбуючыя моладзь пытанні, адбываюцца кожную нядзелю.
Праграма сустрэч: 17.00 — катэхеза 17.45 — рэпетыцыя спеваў 18.30 — cвятая Імша для моладзі 19.30 – 22.00 — тэматычны вечар. Кожную першую нядзелю месяца — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Кантактны тэлефон: +375 (29) 121 10 82 — дк. Дзяніс Бразінскі https://vk.com/unpmmagileu — суполка УКантакце
Дк. Дзяніс Бразінскі (VGr)
|