Спецкурс для катэхетаў архідыяцэзіі прайшоў у Мінску |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
10.10.2016 09:54 |
8 кастрычніка адбылася сустрэча катэхетаў, арганізаваная катэхетычным аддзелам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыяй Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля.
Ці трэба вучыцца малітве? Якая малітва добрая? Якім чынам можна навучыцца малітве? Удзельнікі спецкурса спрабавалі знайсці адказ на гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з малітоўнай практыкай. 
Асновай спецкурса стала праграма навучання малітве, якую выкарыстоўвае Эўхарыстычны рух маладых. Таму асноўная ўвага была прысвечана адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Удзельнікі сустрэчы паспрабавалі па-новаму падысці да адарацыі, вучыліся метадам і прыёмам, якія дапамагаюць засяродзіцца на малітве, заглыбіцца ў біблійны тэкст і пражыць яго. Акрамя таго, катэхеты падзяліліся вопытам працы і практычнымі рэкамендацыямі.
Вольга Жвірко, фота аўтара
|