Біскуп Аляксандр Яшэўскі асвяціў новае месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
31.10.2016 12:46 |
30 кастрычніка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў асвячэнне новага месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве.
Раней вернікі збіраліся ў капліцы на польскіх могілках, цяпер жа перанесліся на тэрыторыю парафіі ў памяшканне пры Мінскай шашы. 
Святкаванне пачалося ўрачыстым унясеннем рэліквіі св. Ядвігі, каралевы. У гаміліі на святой Імшы біскуп заахвоціў душпастыраў парафіі айцоў дамініканаў і вернікаў да таго, каб, адказваючы на заклік Папы Францішка, выходзіць да іншых, старацца зразумець іх патрэбы і запрашаць у супольнасць, каб разам адкрываць Бога.

Пасля Імшы жадаючыя маглі ўшанаваць рэліквіі св. Ядвігі.
У цёплай, нягледзячы на надвор'е, амаль сямейнай атмасферы святкаванне працягнулася перад капліцай, дзе была магчымасць пачаставацца цукеркамі і пячэннем. 

(AG) , фота Мар'ям Лавал
|