| Урачыстасць закрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 14.11.2016 09:56 |
|
13 лістапада, у дзень завяршэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Беларусі і ва ўсіх краінах свету, сімвалічнае закрыццё Святых Дзвярэй прайшло ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе.
Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гэты дзень у сцены санктуарыя былі ўмураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці.
Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
(VGr) |