Урачыстасць закрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.11.2016 09:56

13 лістапада, у дзень завяршэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Беларусі і ва ўсіх краінах свету, сімвалічнае закрыццё Святых Дзвярэй прайшло ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе.

Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

У гэты дзень у сцены санктуарыя былі ўмураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці.

Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.


(VGr)
Фота Лізаветы Грышкевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by