Канцэрт у гонар святой Цэцыліі прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.11.2016 14:58 |
Адной з такіх «неспадзяванак» быў поўны пяшчоты i любовi спеў «Мама» ад парафіянкі Гэлены. Тэма пашаны да маці гучала таксама ў спевах дзяцей і моладзі. Утульнай і сямейнай атмасферай быў прасякнуты ўвесь канцэрт, асабліва калі спевы выконвалі сем’і. Падчас канцэрта таксама гучалі творы, прысвечаныя Бацькаўшчыне.
Шмат нумароў было выканана і ў гонар Маці Божай. Сюрпрызам для сабраных на завяршэнне канцэрта быў спеў «Ave Maria» у выкананні пробашча парафіі кс. Аляксандра Мятліцкага SDB. Падчас «слоўка на дабранач» святар падкрэсліў, як важна не закопваць свае таленты, а дзяліцца імі з іншымі. |