У каталіцкай парафіі ў Бараўлянах прайшоў адкрыты ўрок мастацкіх курсаў «Гармонiя» |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
29.11.2016 14:01 |
У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 26 лістапада адбыўся адкрыты ўрок вакальна-тэатральных курсаў «Гармонiя». Педагог па класе вакалу Яна Хмялеўская прадставіла адмысловыя формы i метады работы на сваіх занятках з дзецьмі. Урок прайшоў пры цёплай падтрымцы дзяцей бацькамі.
Мастацкія курсы «Гармонія» працуюць пры бараўлянскім араторыі iмя св. Дамiнiка Савiо. Курсы прапаноўваюць індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных кірунках:
«Ігра на музычным інструменце»
• Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) • Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
«Вакал» • Індывідуальныя заняткі па вакале з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай і эстраднай манеры • Тэатральная студыя (групавыя заняткі па вакале па сістэме развіваючага навучання з элементамі акцёрскага майстэрства ад 6 да 12 гадоў)
Тэлефон для даведак: 8 (029) 502 24 20
Юлія Хмялеўская, sdb.by
|