Аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў курсаў сямейнага жыцця адбылася ў Ляскоўцы | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.12.2016 10:56

19 снежня ў дыяцэзіяльным цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы прайшла аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў курсаў сямейнага жыцця з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Падчас св. Імшы іерарх звярнуў увагу на тое, што сям'я будзе моцнай і трывалай толькі тады, калі ў яе цэнтры будзе прысутны Езус. Прыкладам гэтага з'яўляецца Святая Сям'я.

Слухачы курсаў павіншавалі шаноўнага госця, выкладчыкаў і ўсіх прысутных з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Прысутныя паводле каляднай традыці падзяліліся аплаткам і складалі святочныя зычэнні.


(IL)
Фота  Алена Пенталь


 
© 2003-2025 Catholic.by