Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
19.01.2017 16:48 |
 Усе адміністратары мінскіх парафій прызначаны пробашчамі. Пра гэта стала
вядома падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску, якая праходзіла ў
капліцы святога Яна Хрысціцеля 19 студзеня. ф - Ксёндз Юзаф Сярпейка прызначаны душпастырам вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія кожны дзень тыдня па чарзе моляцца за канкрэтнага святара («Маргарытка»)
- Айцец Юрый Находка OCD прызначаны душпастырам «Легіёна Марыі» ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- У сувязі з тым, што згодна з кананічным правам заданне адміністратара парафіі носіць толькі замяшчальны характар, усе адміністратары парафій г. Мінска прызначаны пробашчамі.
(KB)
|