Апостальскі Нунцый благаславіў святочныя стравы. Фотафакт | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.04.2017 14:00

15 красавіка ў Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў некаторыя мінскія парафіі, каб напярэдадні Вялікадня павіншаваць вернікаў і благаславіць стравы на святочны стол.

У парафіі Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы арцыбіскуп, звяртаючыся да вернікаў, між іншым сказаў: «Хрыстус жыве! Цяпер і тут. Не толькі Яго вучэнне і Яго ідэі, але і Яго асоба. Калі Ён жыве - Ён кліча нас, дакранаецца да нас. Мы можам адчуць Яго дыханне. Ён сее радасць, любіць нас вернай і абсалютнай любоўю».

Віталій Палінеўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by