| У нарачанскай парафіі адзначылі Дзень памяці св. Яна Паўла ІІ | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 10.05.2017 08:22 |
|
7 мая дзеці нарачанскай парафіі станцавалі танго ў гонар cвятога Яна Паўла ІІ. Такім чынам нарачанцы далучыліся да фішмобу, які традыцыйна адбываецца ў Польшчы ў дзень нараджэння cвятога Яна Паўла ІІ.
Сёлета маладыя танцоры ўскладнілі свой рэпертуар і падрыхтавалі танго, напісанае да візіту папы Францішка ў Польшчу на Сусветныя дні моладзі.
Удзел у акцыі стаў для дзяцей цудоўнай нагодай адзначыць Дзень памяці святога Яна Паўла ІІ у сваёй парафіі.
У свяце прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Паводле naracz.na.by |