У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага пралайф-конкурсу «Жыццё пад Сэрцам» | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.05.2017 14:25

20 мая ў Мінску прайшло ўзнагароджванне Супольнасцю хрысціянскіх журналістаў і блогераў пераможцаў журналісцкага пралайф-конкурсу «Жыццё пад Сэрцам». У конкурсе ўдзельнічалі 19 матэрыялаў, сярод якіх сёлета былі і відэаматэрыялы.


Адным з пераможцаў у конкурсе стала Валярына Кустава, журналістка «Белсату» за праграму «Прыват» на «Белсаце» («Не наРАКай, альбо перамога над смерцю»).


У лік пераможцаў увайшоў тэкст Вольгі Качалкі «Аборт перастае быць нормаю», які быў надрукаваны ў каталіцкім часопісе «Ave Maria».

Яшчэ адным пераможцам конкурсу стала рэдактар сямейнай рубрыкі «Крынічка» на партале Krynica.info Вольга Севярынец. Яе тэкст «Янка. Гісторыя аднаго маленькага жыцця» — споведзь маладой жанчыны, у якой памёр сынок амаль адразу пасля нараджэння. «Пасля таго, як гэта здарылася ў маім жыцці, — прызналася Вольга, — я зразумела, як усё ж такі блізка каля мяне Госпад! І толькі тады я навучылася па-сапраўднаму Яму давяраць».

Чацвёртым пераможцам у конкурсе стала  Ганна Палын. У адрозненні ад іншых канкурсантак, Ганна не займаецца журналістыкай. Яна даслала на конкурс споведзь з уласнага жыцця пад назвай «Когда мне было 17 лет, я сделала аброт». Але журы ацаніла яе матэрыял высокімі баламі. «Мне сорамна стаяць перад вамі, — казала Ганна пасля ўзнагароджвання. — Але зараз, калі я прыйшла да веры і стала дапамагаць жанчынам, кажу, што ніякія прычыны не могуць служыць апраўданнем абортаў».

Прызёраў узнагароджвалі дырэктар цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» Вера Сярдзюк, дырэктар «Школы сямейнага жыцця» а. Сяргей Трысцень OCD і галоўны рэдактар часопіса «Надежда для тебя» Ларыса Жыбрык.

На мерапрыемстве выступіў спявак Аляксандр Патліс. Ён быў крануты запрашэннем на гэты вечар і сказаў, што тэма абароны жыцця вельмі важная: «Тое, што вы займаецеся абаронай жыцця, азначае толькі тое, што вы ўдзельнічаеце ў вайне дабра са злом. І каб перамагчы гэтае зло, патрэбна мудрасць».

Спонсарамі конкурсу выступілі «Цэнтр славянскіх моў і культур» і рэстаран «Охота».

Паводле krynica.info
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by