| Пілігрымы ў Будславе будуць вызваленыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страў | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 28.06.2017 20:35 |
|
Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Як адзначыў канцлер курыі кс. Дзмітрый Пухальскі, на падставе канона 87, §1 Кодэкса Кананічнага права Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вызваліў у пятніцу, 30 чэрвеня, усіх, хто прабывае ў гэты дзень на тэрыторыі будслаўскай парафіі, а таксама ўсіх пілігрымаў, якія накіроўваюцца ў марыйны санктурый, ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.
Карыстаючыся гэтым паслабленнем, трэба памаліцца любой малітвай у інтэнцыях Святога Айца. |