Пілігрымы ў Будславе будуць вызваленыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.06.2017 20:35

Пілігрымы, якія прыбываюць 30 чэрвеня ў Будслаў, а таксама ўсе, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, вызваляюцца ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.

Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Як адзначыў канцлер курыі кс. Дзмітрый Пухальскі, на падставе канона 87, §1 Кодэкса Кананічнага права Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вызваліў у пятніцу, 30 чэрвеня, усіх, хто прабывае ў гэты дзень на тэрыторыі будслаўскай парафіі, а таксама ўсіх пілігрымаў, якія накіроўваюцца ў марыйны санктурый, ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.


Карыстаючыся гэтым паслабленнем, трэба памаліцца любой малітвай у інтэнцыях Святога Айца.
(cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by