Католікі Салігорка паедуць у Чэнстахову ...на ровары | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.07.2017 14:28

У дарозе раварысты будуць 14 дзён. Агульная адлегласць, якую яны плануюць пераадолець, складае амаль 1000 (!) кіламетраў.

Старт пілігрымкі — 9 ліпеня.

Маршрут пройдзе праз наступныя населеныя пункты Загорнае – Сасновы Бор – Ружаны – Свіслач – Міхалово – Бяла Падляска – Ласіцэ – Воля Гулоўская – Зволень – Шыдловец – Олешно – Гідле – Чэнстахова.



Гэта будзе ўжо трэцяя роварная пілігрымка Салігорск-Чэнстахова. Як адзначыў для Catholic.by духоўны кіраўнік пілігрымкі а. Сабеслаў Тамала OFM, у духоўным падарожжы на ровары прымуць удзел 17 чалавек.

«Сёлета ў пілігрымцы прыме ўдзел 17 чалавек, што менш, чым у мінулыя гады. На жаль, не ўсім удалося ўзяць водпуск на працы, — адзначае пробашч парафіі Святога Францішка ў Салігорску а. Сабеслаў. — Разам з намі будзе ехаць аўтобус з рэчамі пілігрымаў і палаткамі — на ўсім шляху мы начуем або ў палатках, або ў людзей пры парафіях. Будзе арганізавана і кухня».

Святар адзначыў, што сёлета пілігрымка ўжо набраная, але ён будзе рады новым заяўкам на гэтую пілігрымку на наступны год.

(cath/il)

 
© 2003-2022 Catholic.by