Музычная майстэрня ў Івянцы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
09.07.2008 13:51 |
Прапанаваныя арганізатарамі майстэрні спевы — гэта традыцыйныя спевы Касцёла, звычайныя элементы харала, чатырохгалосная апрацоўка псальмаў, адноўленыя даўнія песнi, а таксама цалкам новыя кампазiцыi маладых творцаў, спевы i каноны ў духу «Тэзэ» і новыя творы ў афармленні ўдзельнікаў. Песнi выконваюцца па-беларуску. Сустрэча адначасова мае характар рэкалекцый. Майстэрню будзе праводзiць Ян Паспяшальскi разам з iншымi рэлiгiйнымi музыкантамi з Польшчы. У гэтым годзе майстэрня будзе непасрэдна звязана з падрыхтоўкай да сустрэчы беларускай моладзi, якая адбудзецца ў Iвянцы 18–20 лiпеня. Запрашаем прыняць удзел тых, хто можа быць дапамогай ва ўзбагачэнні парафіі спевам, а асабліва моладзь, якая ўдзельнiчала ў майстэрнi мінулых гадоў. Увага! Майстэрня звязана з iнтэнсiўнай працай i навучаннем, таму запрашаем прыняць удзел толькi сапраўды зацiкаўленых касцёльным спевам асобаў, ва ўзросце ад 15 год — найлепш тых, хто ўжо мае які-небудзь вопыт спеву ў хоры цi iншых групах (у мiнулых гадах не хапала мужчынскiх галасоў). Ад iмя арганiзатараў а. Лех Баханек OFMConv
|