Завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.07.2009 16:29
Урачыстасці ў Будславе завяршыліся 2 ліпеня 2009 г. цэлебрацыяй святой Імшой на польскай мове, якую ўзначаліў Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Канцэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

У святой Эўхарыстыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, працаўнікі тэлебачання з Вроцлава (Польшча), шматлікія пілігрымы і вернікі. Ужо традыцыяй стаў удзел у гэтых урачыстасцях польскіх байкераў, якія рэйдам памяці ўшаноўваюць месцы, знаныя ва ўсёй Польшчы. Падчас рэйдаў па Беларусі гэтыя незвычайныя вандроўнікі наведваюць могілкі польскіх салдат, якія загінулі на нашай зямлі ў часы сусветных войнаў, а таксама прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, што адбываюцца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі.

У знак падзякі і пашаны ўдзельнікі рэйда прынеслі ў дар Нацыянальнаму санктуарыю Маці Божай у Будславе сасуд для ўдзялення святой Камуніі, а прадстаўнікі польскага тэлебачання — фігурку папы Яна Паўла ІІ.

На заканчэнне святой Імшы адбылося благаслаўленне рэліквіямі благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. Завяршылася малітва спевам гімна «Магутны Божа».

Ала Невяровіч


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by